Дзянісу Сальмановічу прысудзілі 10 гадоў зняволення за нібыта сувязь з «Кіберпартызанамі»


Як стала вядома «Белсату», палітвязня Дзяніса Сальмановіча Берасцейскі абласны суд пакараў 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам 6400 рублёў.

Акрамя таго, наперадзе разгляд грамадзянскага пазову на суму 33 000 рублёў за нібыта перакрыццё дарогаў.

Дзянісу 31 гадоў, яго затрымалі летась 4 кастрычніка. Сілавікі называлі Дзяніса «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кіберпартызанаў» і руху «Супраціў». 26 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Дзяніса ў спіс «асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці». Палітвязню было выстаўленае абвінавачванне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Разгляд справы Сальмановіча распачаўся 20 верасня ў Берасцейскім абласным судзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў