Палітвязня Аляксандрава падазраюць паводле яшчэ аднаго артыкулу


Andrej Alaksandrau, zdj.: spring96.org
Андрэй Аляксандраў. Крыніца: spring96.org

Журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК), паведамляе «Свабода» са спасылкай на БелаПАН.

Паводле інфармацыі Naviny.by, 31 жніўня Аляксандрава прызналі падазраваным.

«Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе», – адзначыў адвакат абвінавачанага.

Андрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня 2021 г. супрацоўнікі МУС разам з Ірынай Злобінай. 15 студзеня стала вядома, што іх падазраюць у фінансаванні пратэставай дзейнасці. Абодвух затрыманых змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Адтуль Аляксандрава перавялі ў СІЗА-1.

30 чэрвеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачанне – «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), а 27 жніўня Следчы камітэт паведаміў, што распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў».

Артыкулы
Журналіста Андрэя Аляксандрава абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве
2021.07.01 11:44

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў