Тры самыя гарачыя гарады: Берасце, Высокае і Пружаны, паведамляе «Nadvorie».
Да гэтага самае спякотнае 30 чэрвеня было ў 2019 годзе. Тады ў Пружанах зафіксавалі 31,8 градуса, а сёлета – да 32,9. У Высокім спёка дасягнула 33,5 вышэй за нуль. Самым гарачым горадам у Беларусі ўчора было Берасце – плюс 33,9 (у 2019-м – 32,9).
Экстрэмальныя зʼявы надворʼя захаваюцца ў Беларусі і надалей. Заўтра і паслязаўтра сіноптыкі абяцаюць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі па Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцях моцныя дажджы і навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ад +12 ноччу да +33 °С днём.
МНС папярэджвае пра магчымае пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцыяў, дахаў будынкаў, пашкоджанне (абрыў) сувязі і электраперадачы, падзенне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцыяў, падзенне дрэваў, траўмаванне насельніцтва, хуткі распаўсюд пажараў у прыродных экасістэмах на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі, дэфармацыю асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ, адключэнне электрычнай энергіі праз перагрэў трансфарматарнага абсталявання, рызыку павелічэння інфекцыйных і паразітарных захворванняў, абвастрэнні сардэчна-сасудзістых хваробаў, а таксама павелічэнне выпадкаў гібелі людзей на вадзе пры купанні!
Марыя Мурашка, belsat.eu