ЗША накіруюць да $ 30 мільёнаў на падтрыманне грамадзянскай супольнасці Беларусі


Камітэт асігнаванняў Палаты прадстаўнікоў ЗША ўхваліў павелічэнне абʼёму міжнароднай дапамогі для грамадзянскай супольнасці Беларусі з 11 да 30 мільёнаў долараў.

Гэтыя сродкі мусяць накіраваць грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежным медыям для захавання правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі.

У дакументах Палаты прадстаўнікоў ЗША Аляксандра Лукашэнку называюць «нелегітымным прэзідэнтам». Камітэт выказвае глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі, дзе «працягваецца жорсткі прыгнёт беларускага народу».

«Камітэт высока ацэньвае працу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў, праваабаронцаў, прафсаюзаў і іншых актывістаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Камітэт падтрымлівае права беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары і будучыню, вольную ад аўтарытарнага кіравання і злаякаснага ўплыву вонкавых сілаў», – адзначаецца ў справаздачы.

Артыкулы
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: ЗША вельмі непакояць і пагрозы Лукашэнкі, і ягоныя дзеянні ў стылі злачынцаў
2021.06.27 22:31

Цяпер за павелічэнне міжнароднага падтрымання грамадзянскай супольнасці Беларусі мусяць прагаласаваць у Сенаце ЗША.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў