Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі завяршылася «антытэрарыстычная аперацыя». І паабяцаў выставіць прэтэнзіі Мэркель


Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што ў краіне працягваецца тэрор «у больш маштабных памерах».

«Сёння завяршалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную аперацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і абʼектаў. Неўзабаве мы пра гэта скажам», – цытуе Лукашэнку БелТА.

«Пасля сённяшняга заканчэння мерапрыемстваў па лініі контрвыведкі мы ўжо не нейкаму Гайка Маасу, міністру замежных справаў Нямеччыны, выставім прэтэнзіі, але да самога канцлера і камусьці з кіраўніцтва Нямеччыны», – дадаў ён.

Лукашэнка зноў заявіў, што вонкавыя сілы нібыта імкнуліся разгайдаць беларускае грамадства, «зладзіць каляровую рэвалюцыю, спадзеючыся на бліцкрыг». Ён звярнуўся да сілавікоў:

«Можа, хто-небудзь з вас прыкладна дзесяць месяцаў таму назад ахалі і войкалі ў інтэрнэце: «Ах, гвалт» і не разумелі, што адбываецца. Але сёння няма такіх у зале, хто не разумеў бы, што адбываецца. Сёння няма ў краіне людзей, якія не разумеюць, што адбываецца. І дзякуй богу, што гэта летась здарылася. Тыя падзеі агалілі ў грамадстве язвы і пухліны, якія мы павінны былі ліквідаваць, і мы ліквідавалі. Калі пасля ўсяго таго, што было паказана і расказана, людзі не зразумелі, гэта ўжо не непаразуменне, гэта ўжо ворагі, і іхная мэта – разбурэнне дзяржавы».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў