Гарадскі транспарт Шклова і Жодзіна будзе цалкам электрычным


Урад даручыў зрабіць увесь гарадскі грамадскі транспарт Жодзіна і Шклова электрычным, праекты ўжо рэалізуюцца, паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Электратранспарт у Менску. Крыніца: energobelarus.by

«Ёсць адпаведнае даручэнне ўраду, Міністэрства энергетыкі ўдзельнічае ў рэалізацыі гэтых праектаў – увесь гарадскі грамадскі транспарт будзе пераведзены на электратранспарт», – распавёў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.

Цяпер задача Міністэрства энергетыкі – выканаць рэканструкцыю электрасетак, каб забяспечыць неабходныя магутнасці для ладавальных станцыяў для электратранспарту.

Абодва праекты плануецца рэалізаваць да 2026 года.

Першыя электробусы ў Менску выйшлі на гарадскія маршруты ў 2017 годзе. Спачатку яны эксплуатаваліся выключна на тралейбусных маршрутах. У 2020 годзе ўлады заяўлялі, што ў Менску ўсе аўтобусы хочуць замяніць на тралейбусы з аўтаномным рухам і электробусы.

Глабальнае пытанне
«Джылі» ці «Лада Каліна»: на чым будуць ездзіць беларусы?
2023.01.10 18:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў