У выніку абстрэлу Канстанцінаўкі загінулі 6 чалавек


Расейскія вайскоўцы раніцай 2 красавіка абстралялі цэнтральную частку гораду Канстанцінаўка Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе старшыня Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка.

Спачатку паведамлялася, што ў выніку абстрэлу загінулі як мінімум тры чалавекі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Пазней стала вядома, што колькасць загінулых вырасла да шасці асобаў, а параненых – да васьмі.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак сцвярджае, што Канстанцінаўка абстралялі з ракетных сістэмаў залпавага агню «Ураган», з выкарыстаннем касетных боепрыпасаў. Таксама быў нанесены ўдар з ракетнага комплексу С-300.

Пашкоджана 16 шматпавярховых будынкаў, 8 прыватных дамоў, дзіцячая дашкольная ўстанова і будынак падатковай.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў