Спроба нападу на Капітолій: адзін паліцэйскі загінуў


У Вашынгтоне невядомы спрабаваў на аўтамабілі пратараніць загароды вакол комплексу будынкаў у Капітоліі, дзе размяшчаецца Кангрэс ЗША. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле NBC, кіроўца легкавога аўтамабіля спачатку пратараніў вонкавую агароджу каля аднаго з будынкаў Кангрэсу. Затым машына збіла двух паліцэйскіх, урэзаўшыся ў бетонны блок, які перагароджваў падʼезд да комплексу. Кіроўца машыны спрабаваў з нажом атакаваць праваахоўнікаў, тыя былі вымушаныя адкрыць агонь. Нападнік і два афіцэра паліцыі атрымалі раненні. Нападнік і адзін з паліцэйскіх пазней памерлі.

Цяпер падыходы да будынкаў Кангрэсу ЗША цалкам блакаваныя паліцыяй.

Кангрэсменаў у момант інцыдэнту ў Капітоліі не было, але яны імгненна адрэагавалі на тое, што адбылося. Спікер палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі загадала прыспусціць дзяржаўны сцяг на флагштоку Капітолія ў гонар загінулага паліцэйскага.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў