Журналіста Груздзіловіча хочуць пасадзіць на 1,5 года


Пракурор запатрабаваў 1,5 года турмы журналісту Алегу Груздзіловічу. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Журналіст Алег Груздзіловіч.
Фота: Радыё Свабода — Беларусь / Telegram

Разгляд справы журналіста суд Савецкага раёну Менску пачаў 2 сакавіка. Яго абвінавачваюць па трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў 2020 году. Дапусцілі на суд толькі жонку Алега Груздзіловіча і журналістку расейскага агенцтва «Спутник».

Пры гэтым у судзе жонцы забаранілі здымаць, размаўляць з Алегам, нават абмяняцца жэстамі, пасадзілі яе далёка ад шкляной кабінкі для падсудных. Але дазволілі здымаць журналістцы.

У спрэчках пракурор запатрабаваў прызнаць Алега вінаватым і пакараць яго на 1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Пацярпелым бокам у справе выступіў «Менсктранс», які заявіў, што Алег нібыта нанёс шкоду ім у ў 56 тысяч рублёў акцыямі 16 жніўня, 11 і 18 кастрычніка 2020 году, бо ў Менску быў спынены рух.

Алег Груздзіловіч адказаў, што 16 жніўня меў акрэдытацыю МЗС Беларусі ў якасці карэспандэнта радыё «Свабода» і быў у камізэльцы з надпісам «Прэса», а 11 і 18 кастрычніка працаваў як пазаштатны журналіст «Народнай волі», што пацвердзіў галоўны рэдактар выдання.

Вырак чакаецца 3 сакавіка а 12.00.

Артыкулы
Пачалі судзіць журналіста Алега Груздзіловіча
2022.03.02 12:18

23 снежня 2021 людзі ў масках забралі Груздзіловіча з дому ў Менску, выламалі дзверы. Алегу змянілі меру стрымання і ўзялі пад варту як падазраванага па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК). Алег знаходзіцца ў СІЗА-1.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў