Еўразвяз пашырае эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Падстава для ўвядзення новых санкцый стаў «удзел Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны», паведамляе радыё «Свабода».

Сектаральныя санкцыі Еўразвязу.
Фота: ec.europa.eu

Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ўключаюць дадатковыя абмежаванні, звязаныя з гандлем таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвых вырабаў, мінеральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэменту, жалеза і сталі, гумовыя вырабы.

Таксама Еўразвяз пашырае абмежаванні на пастаўку ў Беларусь тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння і на аказанне спадарожных паслуг, а таксама абмежаванні на экспарт тавараў і тэхналогій, якія могуць спрыяць развіццю ваеннай, тэхналагічнай, абароннай бяспекі Беларусі.

Уводзяцца абмежаванні і на аказанне беларускаму боку адпаведных паслуг.

28-га лютага персанальныя санкцыі супраць чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія датычныя да нападу на Украіну ўвяла Аўстралія. У абмежавальны спіс патрапілі 13 асобаў, паведамляе прэсавая служба аўстралійскага ўраду..

А 26-га лютага Еўразвяз афіцыйна апублікаваў санкцыйны спіс супраць расейцаў, датычных да ўварвання ва Украіну. Абмежаванні закранулі таксама і беларускіх чыноўнікаў ды вайскоўцаў.

Hавiны
Еўразвяз увёў санкцыі супраць беларускіх чыноўніках і вайскоўцаў
2022.02.26 08:57

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў