У Менску адбылася акцыя салідарнасці з Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным


У Менску на Кастрычніцкай вуліцы адбылася акцыя салідарнасці з Кацярынай Барысевіч, Арцёмам Сарокіным, а таксама з рэпрэсаванымі журналістамі і праваабаронцамі, паведамляе TUT.by.

Дзяўчыны ў чорных вопратцы і з белымі кветкамі ў руках выйшлі на Кастрычніцкую вуліцу. Акрамя таго дзяўчыны надзелі медычныя маскі з чорнымі крыжамі – як сімвал таго, што адбываецца сёння са свабодай слова ў нашай краіне.

Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі журналістамі ў Менску.
Фота: Белсат

«Вы можаце спрабаваць адабраць наш голас, прымусіць нас маўчаць сілком, але вы не адбярэ нашу індывідуальнасць, нашы душы, нашу салідарнасць і пачуццё ўнутранай свабоды, нашу ўпэўненасць у праваце, вы не зменіце факты, зачыняючы праўдзе рот. Праўда і любоў заўсёды будуць мацней хлусні і гвалту».

Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі журналістамі ў Менску.
Фота: Белсат
Абноўлена
«Адзіным справядлівым выракам было б апраўданне». Рэакцыі на прысуд у справе «нуль праміле»
2021.03.02 16:36

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў