«У найгоршых традыцыях НКВД». Украіна абвінаваціла Грузію ў катаванні Міхэіла Саакашвілі


Украіна заклікала Грузію перадаць ёй свайго грамадзяніна Міхэіла Саакашвілі. У заяве МЗС гаворыцца, што ўлада ў Тбілісі «ўжывае псіхалагічны і фізічны гвалт» у дачыненні палітыка.

Міхэіл Саакашвілі падчас судовага пасяджэння праз відэасувязь. 1 лютага 2023 года. Тбілісі, Грузія.
Фота: «Наша ніва» / nashaniva.com

Міністэрства замежных справаў Украіны выказала «рашучы пратэст у сувязі з нялюдскім абыходжаннем з украінскім грамадзянінам Міхэілам Саакашвілі». У заяве ведамства адзначаецца, што грубае парушэнне правоў асобы ў дачыненні палітыка «сведчыць аб краху дэмакратыі ў Грузіі».

«У найгоршых традыцыях НКВД СССР улады Грузіі ўжываюць псіхалагічны і фізічны гвалт у дачыненні Міхэіла Саакашвілі, адмаўляюць яму ў тэрміновай медычнай дапамозе, наўмысна ствараюць непасрэдную пагрозу ягонаму жыццю».

У Кіеве заклікалі перадаць ім свайго грамадзяніна. «Не гуляйце з жыццём асобы дзеля палітычнай помсты», – гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

Міхэіл Саакашвілі ў 2020 годзе. Кіеў, Украіна.
Фота: ian bremmer / Twitter

Міхэіл Саакашвілі – колішні прэзідэнт Грузіі і кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі. Украінскае грамадзянства атрымаў у 2015 годзе.

Яго затрымалі ў кастрычніку 2021 года, калі ён вярнуўся ў Грузію напярэдадні мясцовых выбараў. На той момант там вынеслі супраць Саакашвілі некалькі завочных прысудаў.

Падчас судовага пасяджэння праз відэасувязь палітык паказаў, у якім ён фізічным стане. Цяпер Саакашвілі ў тбіліскай больніцы.

Hавiны
Саакашвілі распавёў пра таемныя сустрэчы з Лукашэнкам у Лондане
2022.02.09 17:36

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў