Мянчук скінуў мужчыну з лесвіцы ў пераходзе метро. Яго знайшлі з дапамогай сістэмы сачэння


У Менску адбылася бойка ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка». Адзін мужчына скінуў другога з лесвіцы і збег з месца здарэння, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму. Яго злавілі дзякуючы сістэме сачэння «Kipod», якую сілавікі выкарыстоўваюць для пошуку ўдзельнікаў пратэсных акцыяў.

Бойка ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка» ў Менску. 1 лютага 2023 года.
Фота: ГУУС Менгарвыканкаму / Telegram

1 лютага ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка» у Менску пабіліся два мужчыны. У выніку адзін з іх скінуў свайго апанента з лесвіцы і ўцёк. На запісе камеры відэаназірання бачна, як мужчына ўпаў і ляжаў без прытомнасці.

У менскай міліцыі паведамілі, што зламысніка знайшла «рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі» – так сілавікі называюць сістэму «Kipod» кампаніі «Synesis». З ейнай дапамогай ідэнтыфікуюць удзельнікаў пратэсных акцыяў.

Удзельніка бойкі затрымалі ля Цэнтральнага аўтавакзала. 25-гадовы мянчук збіраўся ехаць за мяжу.

Пра стан пацярпелага нічога не паведамляецца.

Артыкулы
Прадстаўнікі «ByPol» распавялі, як «Synesis» дапамагае рэжыму ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыяў
2022.02.08 17:18

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў