Квяткоўскі зноў пакінуў Беларусь


«Вырваўся з Мордара. Я на вольнай тэрыторыі», – напісаў ён на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Севярын Квяткоўскі, якога затрымалі 19 студзеня, на волі з 22 студзеня.

Цягам апошніх шасці месяцаў Квяткоўскі быў за межамі Беларусі.

20 студзеня праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае» відэа з Севярынам Квяткоўскім. Севярын кажа, што ў 2021 годзе зрабіў перапост роліка, загаловак якога змяшчаў абразу аднаго з берасцейскіх міліцыянтаў.

У міліцэйскім відэа паказалі, як затрымлівалі Севярына Квяткоўскага: узброеныя супрацоўнікі МУС выбілі дзверы ягонай кватэры.

Севярын Квяткоўскі – аўтар кніг «Як стаць беларусам. 100 гісторый», «Фрашкі да пляшкі», «Падарунак для Адэлi», «Каларадская пушча». Вядомы ён і як публіцыст.

Hавiны
«Зрабіў перапост роліку». Стала вядома, за што затрымалі пісьменніка Севярына Квяткоўскага
2022.01.20 16:25

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў