Знішчэнне расейскай вайсковай базы ў Макееўцы. Вядомыя падрабязнасці


На знішчанай украінскімі войскамі ў навагоднюю ноч расейскай вайсковай базе ў Макееўцы дыслакаваліся амаль 300 вайскоўцаў. Сярод іх былі артылерысты, сувязісты і спецназаўцы. Пра гэта паведамляе ўкраінскі журналіст Раман Бачкала.

Як паведаміў 2 студзеня ў сваім тэлеграм-канале ўкраінскі журналіст Раман Бачкала, на момант удару ў макееўскім інтэрнаце дыслакаваліся 24 вайскоўцы 20-га атраду спецпрызначэння УС РФ, 20 вайскоўцаў 360-га навучальнага палка сувязі МУС РФ (в/ч 5204), 242 службоўцы 631-га рэгіянальнага навучальнага цэнтру БП ракетных войскаў і артылерыі УС РФ.

1 студзеня стала вядома, што ў навагоднюю ноч у Данецкай вобласці знішчылі каля 400 расейскіх вайскоўцаў, яшчэ каля 300 – параненыя. Паводле Упраўлення стратэгічных камунікацыяў ЗСУ, мабілізаваных расейцаў размясцілі ў будынку прафесійнай тэхнічнай вучэльні № 19 (вуліца Крамлёўская 48). Удар па базе мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў нанеслі апоўначы, калі яны селі за навагодні стол. Паводле УНІАН, у Расеі хаваюць рэальныя страты, хоць і пацвердзілі, што ўдары былі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў