Новая справа Каардынацыйнай рады і «зніжэнне неабгрунтавана высокіх тарыфаў» у стаматолагаў. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, які ўплываюць на жыцці беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзем апошніх тыдняў восені.

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

Аляксандр Лукашэнка на кліматычным саміце ў Дубаі. Мяркуецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства ў першыя дні стануць каля 150 кіраўнікоў дзяржаваў, сам саміт працягнецца да 12 снежня.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Не абышлося без скандалаў. Лідары краінаў Балтыі і Польшчы не захацелі фатаграфавацца побач з Лукашэнкам на традыцыйным агульным фотаздымку з удзелам усіх кіраўнікоў краінаў.

У снежні набудзе моц пастанова Міністэрства аховы здароўя пра «зніжэнне неабгрунтавана высокіх тарыфаў» на стаматалагічныя паслугі. Але датычыць яна толькі прыватных клінік. Напрыклад, выдаленне малочнага зуба ў прыватным стаматалагічным цэнтры, будзе таннейшым у сярэднім на 33 %.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Паводле суразмоўцаў «Белсату» гэта негатыўна адабʼецца на развіцці паслугаў з боку прыватных стаматалагічных цэнтраў.

Ранкам 28 лістапада стала вядома пра хвалю пагромаў у хатах праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Прыйшлі да блізкіх чальцоў Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Асабліва паздзекаваліся сілавікі з эканамічнага аглядальніка Сяргея Чалага. Пасля ператрусу ў яго кватэры, праўладныя Тэлеграм-каналы апублікавалі фотаздымкі са смеццем, якое было раскіданае па ўсёй кватэры Чалага.

Медыі ўсё часцей пішуць пра канфлікт паміж вайсковым і цывільным кіраўніцтвам Украіны: прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нібыта не задаволены з паводзінаў галоўнакамандуючага ЗСУ Валерыя Залужнага і бачыць у ім палітычнага канкурэнта.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Чуткі пра напружанасць у стасунках Офісу прэзідэнта Украіны і камандавання ЗСУ ходзяць вельмі даўно – як мінімум са жніўня 2022 года. Тады ў медыях сталі з’яўляцца паведамленні, што Залужнага нібыта хочуць перавесці ў Міністэрства абароны, то бок пазбавіць магчымасці беспасярэдне кіраваць ваеннымі аперацыямі.

Вось тут мы падрабязна расказваем пра гэтую тэму.

Надвор’е ў Беларусі прынесла нямала турботаў: быў і снегапад, і моцны парывісты вецер, і галалёдзіца. Сіноптыкі выпісалі за гэты час некалькі штармавых папярэджанняў.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

За апошні тыдзень восені больш за 1700 чалавек атрымалі траўмы ад холаду і галалёду.

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў