За мінулыя содні польскія службы зафіксавалі 102 спробы прарыву мяжы з боку Беларусі


На ўчастку мяжы каля вёскі Мельнік прарвацца ў Польшчу спрабавалі адразу некалькі групаў, паведамляе Straż Graniczna.

Акрамя таго, на беларуска-польскай мяжы абстралялі асвятляльныя мачты, паведамляе Міністэрства абароны Польшчы.

У ваколіцах Цярэспалю былі абстраляныя асвятляльныя мачты, усталяваныя жаўнерамі Войска Польскага на мяжы з Беларуссю.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны Польшчы, ліхтары былі знішчаныя ў выніку стрэлаў з пнеўматычнай зброі. Стралялі з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Польскія ўлады апублікавалі чарговыя сведчанні спробаў штурму мяжы мігрантамі
2021.11.30 11:50

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў