Да працы на «Горадняэнерга» будуць дапускаць толькі прышчэпленых ад COVID-19 працаўнікоў


Такое паведамленне з’явілася ў суполках працаўнікоў у сацсетках. Як нам пацвердзілі нашыя крыніцы, не прышчэпленым ад каронавіруса работнікам далі тыдзень на тое, каб зрабіць прышчэпку.

З 6 снежня да працы будуць дапускацца адно тыя, хто вакцынаваўся, альбо мае адмоўны ПЛР-тэст, які актуальны толькі тры дні, ці пісьмовы медычны адвод. Астатнім прапаноўваецца браць адпачынак за свой кошт, бо яны «будуць расцэньвацца як санітарная пагроза для калектыву».

Супрацоўнікаў гарадзенскіх прадпрыемстваў па-рознаму матывуюць вакцынавацца. Так, напрыклад, на «Горадняжылбудзе» да працы таксама дапускаюцца толькі прышчэпленыя работнікі ці тыя, хто мае медадвод. На многіх прадпрыемствах абяцаюць грашовыя прэміі за прышчэпку – гэта, напрыклад, Гарадзенскі мясакамбінат, «Горадня Азот», «Молочный мир», тытунёвая фабрыка «Нёман».

Аб’ектыў
Новы штам каронавірусу больш небяспечны. Ці вытрымае беларуская сістэма аховы здароўя?
2021.11.29 23:27

СК, belsat.eu

Стужка навінаў