Ярмошына распавяла пра рэферэндум па Канстытуцыі


Улады Беларусі распачалі рыхтаванне да рэферэндуму ў справе ўнясення зменаў у Канстытуцыю. Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК, распавяла, што магчыма, галасаванне можа адбыцца ў лютым 2022 году, піша «Спутник».

ЦВК Беларусі распачала рыхтаванне да рэферэндуму, на якім будзе вынесена пытанне аб унясенні зменаў у Канстытуцыю. Рэферэндум адбудзецца ў наступным годзе.

Дакладную дату за 30 дзён да галасавання павінен прызначыць Лукашэнка. Паводле Лідзіі Ярмошынай, ўсенароднае галасаванне можа адбыцца напрыканцы лютага наступнага году.

Hавiны
Якія змены ў Канстытуцыю рыхтуе Лукашэнка, і навошта яму гэта
2021.09.22 16:04

Старшыня ЦВК таксама выказала меркаванне, што ў бюлетэні будзе толькі адно пытанне. Грамадзяне краіны павінныя будуць адказаць, ці згодныя яны з праектам абноўленай Канстытуцыі ці не.

Праект Канстытуцыі, які выносіцца на рэферэндум, апублікуюць загадзя.

Ідэя стварэння новай Канстытуцыі зʼявілася летась у кастрычніку, калі ў Беларусі адбываліся масавыя пратэсты. Але палітолагі выказваюць меркаванне, што Лукашэнку канстытуцыйны рэферэндум не патрэбны. Хутчэй гэта патрабаванне Крамля. Па-першае: каб уніфікаваць беларускае і расейскае заканадаўства ў рамках «саюзнай» інтэграцыі, сутнасць якой таксама яшчэ нікому з простых грамадзянаў не зразумелая, па-другое: каб вярнуць легітымнасць Лукашэнкі.

Размова
Рэферэндум трэба сарваць
2021.10.29 16:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў