Хутка пачнецца суд над кіраўніцтвам АГП. Рэпрэсіі за 1 кастрычніка


Рэжым Лукашэнкі трэці працягвае масавы тэрор супраць беларусаў, якія выступаюць супраць фальсіфікацыі выбараў, беззаконня і гвалту. «Белсат» сабраў выпадкі пераследу, якія сталі вядомыя 1 кастрычніка.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у пракуратуру перадалі справу лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Палітвязні ўжо азнаёміліся з матэрыяламі справы. Хутка пачнецца суд. Лідараў АГП Мікалая Казлова, Аксану Аляксееву і Антаніну Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Іх вінавацяць паводле арт. 342 КК у «масавых беспарадках».

Фрунзенскі суд Менску вынес прысуд у крымінальнай справе мужа і жонкі Антона і Вольгі Шаблыкаў, якіх таксама вінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Раней іх затрымлівалі за паслявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе і антываенныя ў 2022-м. Іх пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі».

Hавiны
«Чакайце. Фідэль». Хакеры ўзламалі сайт інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Мінадукацыі Беларусі
2022.10.01 21:27

А ў судзе Маскоўскага раёну Берасця завяршыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага прадпрымальніка Сяргея Беразюка, абвінавачанага ў абразе міліцыянта (арт. 369 КК). Нібыта мужчына «размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выяўленыя ў непрыстойнай форме, прыніжаючыя гонар і годнасць службовых асобаў». Суддзя Яўген Брэган прысудзіў Беразюку год «хатняй хіміі».

Між тым вайсковага пенсіянера, падпалкоўніка Дзмітрыя Нешту, якога 23 чэрвеня асудзілі паводле тэрарыстычнага артыкулу 289 КК і за выраб «кактэйляў Молатава» паводле ч. 1 арт. 295-3 КК да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, этапавалі ў віцебскую калонію № 3. Пад вартай ён утрымліваецца 11 месяцаў, КДБ уключыла яго ў «спіс тэрарыстаў».

У Менску ж дагэтуль зачынены Чырвоны касцёл, доступ у які з 26 верасня закрыты для святароў і вернікаў. Верагодна, не адчыніць ён свае дзверы і ў нядзелю 2 кастрычніка.

Hавiны
«Дзе будзем маліцца?» Мітрапаліт Кандрусевіч маліўся пра адкрыццё Чырвонага касцёлу
2022.10.01 22:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў