Памёр бацька Паўла Севярынца


У рэанімацыі памёр Кастусь Севярынец, бацька палітычнага вязня Паўла Севярынца. Пра гэта ў сваім Facebook напісала Ганна Севярынец.

Бацькі палітвязня Паўла Севярынца захварэлі на COVID-19. Кастуся Севярынца паклалі ў больніцу. Сёння ён памёр у рэанімацыі.

Кастусю Севярынцу было 69 гадоў.

Вольга Севярынец, жонка Паўла, звяртаецца да грамадзянаў з просьбаю любымі спосабамі дапамагчы, каб на пахаванне адпусцілі Паўла. Пахаваюць спадара Кастуся ў ягонай роднай вёсцы – Унорыцы.

СК belsat.eu

Стужка навінаў