Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА


Медыяменеджар Андрэй Аляксандраў ды Ірына Злобіна 1 верасня ўзялі шлюб у менскім СІЗА № 1, паведамляе БАЖ. Яны больш за паўтара года застаюцца за кратамі.

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. Калаж з фота: Andrei Aliaksandrau / Facebook; Irina Zlobina / Facebook

Вядома, што Андрэй зрабіў Ірыне прапанову ўжо за кратамі.

Маладзёны Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна праходзяць падазраванымі ў «справе БелаПАНу», якую пачаў разглядаць 6 чэрвеня ў закрытым рэжыме Менскі абласны суд.

Іх затрымалі  12 студзеня летась і абвінавацілі ў рыхтаванні ў перыяд з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года не менш як 260 асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Такім рыхтаваннем пракуратура палічыла аплату штрафаў і паслуг адвакатаў затрыманым падчас акцыяў пратэсту ўлетку і ўвосень 2020 года. МУС сцвярджае, што Андрэй Аляксандраў з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 года аплаціў 250 штрафаў і такім чынам разам з Ірынаю Злобінаю перадаў 4 мільёны долараў рэпрэсаваным ад фонду «By_Help». Гэта кваліфікавалі як здраду дзяржаве.

Андрэя Аляксандрава з двума іншымі фігурантамі справы – Ірынаю Леўшынай і Дзмітрыем Наважылавым – вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім. БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фармаваннем у лістападзе 2021 года пастановаю КДБ.

І Ірыне, і Аляксандру пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Абаіх у СІЗА паставілі на ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмісцкіх і дэструктыўных дзеянняў». Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.

Артыкулы
Пачынаецца суд над белапанаўцамі. Што вядома пра справу і абвінавачваных?
2022.06.06 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў