У Беларусі чалавека будуць судзіць за здраду дзяржаве. Хто ён – невядома


Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 году.
Фота: ТК / Белсат

Вярхоўны суд Беларусі 3 жніўня пачынае разгляд справы Сакалоўскага Аляксандра Іванавіча, які абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»).

Як адзначае Reform.by, аб такім чалавеку і акалічнасцях справы праваабаронцы нічога не ведаюць.

Справа № 1У213 разглядаецца ў закрытым рэжыме.

Паводле ч. 1 арт. 356 КК Аляксандру Сакалоўскаму пагражае ад сямі да пятнаццаці гадоў зняволення.

У здрадзе дзяржаве таксама абвінавачваюць журналіста Андрэя Аляксандрава. Такі ж артыкул быў і ў афіцэра Генштабу Дзяніса Урада.

Артыкулы
Палітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі
2021.05.14 13:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў