Украінскі боршч залучылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO


UNESCO залучыла культуру прыгатавання ўкраінскага баршчу ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які мае патрэбу ў неадкладнай ахове, паведаміў міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка.

Украінскі боршч.
Фота: gastronom.ru

«Сёння, 1 ліпеня, на 5-м пазачарговым пасяджэнні Міжурадавага камітэту ў справе аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны па звароце МКІП быў унесены элемент «Культура прыгатавання ўкраінскага баршчу» ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, які патрабуе неадкладнай аховы», – напісаў Ткачэнка.

Таксама міністр культуры нагадаў, што «бітва за боршч» паміж Украінай і Расеяй была пачатая яшчэ да вайны: «І колькі б Маша Захарава не расказвала, што «кнігі па кулінарыі забараняліся, а рэцэпт стравы трымалі ў таямніцы і забаранялі гатаваць» ды наагул наш боршч – гэта «праява экстрэмізму і нацызму», гэта «праява экстрэмізму» цяпер афіцыйна ўкраінская, і афіцыйна пад аховай UNESCO.

Але мы з задавальненнем будзем дзяліцца баршчом і яго рэцэптамі са ўсімі цывілізаванымі краінамі. Ды і з нецывілізаванымі таксама, каб у іх было хоць нешта светлае, смачнае і ўкраінскае. Але памятайце і будзьце ўпэўненыя :як у вайне за боршч, так і ў гэтай вайне мы пераможам».

Таксама раней паведамлялі, што ва Украіне можа з’явіцца афіцыйны Дзень баршчу.

Hавiны
Дранікі ўнеслі ў спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі
2022.05.14 16:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў