У Адэскай вобласці абстралялі жылы дом і базу адпачынку. Загінулі 18 чалавек


У ноч на 1 ліпеня, каля 1:00, у Адэскай вобласці расейскія ракеты патрапілі ў шматпавярховік і ў базу адпачынку, паведамляе ДСНС Украіны.

На 9:00 у выніку начных ракетных удараў сама меней 18 чалавек загінулі, сярод іх двое дзяцей, яшчэ больш за 31 атрымалі раненні, у тым ліку чацвёра дзяцей і цяжарная жанчына.

Ракетны ўдар нанёс стратэгічны самалёт Ту-22 з боку Чорнага мора ў Белгарад-Днястроўскі раён Адэсы, тры ракеты Х-22 трапілі ў жылы дом і базу адпачынку.

Фота: ДСНС України/Facebook
Фота: ДСНС України/Facebook

Ратаўнікі працягваюць разбіраць завалы.

Фота: ДСНС України/Facebook
Фота: ДСНС України/Facebook
Hавiны
Камісія 15 %, суд на Кацяй Андрэевай і Будслаўскі фэст. Што прыгатаваў ліпень беларусам
2022.07.01 08:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў