У чэрвені ў Беларусі былі затрыманыя 246 чалавек


Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае, што на працягу чэрвеня сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала значна пагаршацца.

У сваёй справаздачы за чэрвень праваабаронцы паведамляюць, што цягам месяца ў Беларусі працягваліся затрыманні ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, а таксама адвольныя затрыманні грамадзянаў за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі, у тым ліку ў прыватным жытле і тэрыторыях.

Усяго за чэрвень па дадзеных ПЦ «Вясна» судамі накладзена не менш за 25 штрафаў на агульную суму 2 450 базавых велічыняў (больш за 71 000 BYN) і не менш 94 адміністратыўных арыштаў агульнай працягласцю ў 1 477 содняў. Маюцца звесткі аб затрыманні 246 чалавек.

«Выклікаюць занепакоенасць шматлікія факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да грамадзян, затрыманых і падвергнутых адміністратыўнаму арышту за ўдзел у мірных сходах. Наўмысна створаныя адміністрацыяй ЦІП і ІЧУ бесчалавечныя ўмовы ўтрымання для дадзенай катэгорыі арыштаваных расцэньваюцца экспертамі ПЦ «Вясна» як катаванні», – падкрэсліваецца ў справаздачы.

Аб’ектыў
Гвалт і катаванні ў Беларусі
2021.06.23 22:30

«Вясна» канстатуе, што цягам чэрвеня ўлады працягвалі пераслед журналістаў і праваабаронцаў, а таксама адвакатаў. «Пазбаўленне ліцэнзіі і выключэнне з адвакатуры найбольш актыўных, добрасумленных і прынцыповых адвакатаў дае выразны сігнал астатнім пра магчымыя наступствы вольнага ажыццяўлення адвакацкай прафесіі», – гаворыцца ў дакуменце.

Hавiны
У чэрвені ў палітычных справах асудзілі не менш за 125 чалавек. Найчасцей каралі «хіміяй»
2021.07.01 16:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў