Беларускія студэнты прымуць удзел у «Летнім універсітэце» разам са студэнтамі «ЛНР» і «ДНР»


Беларускія студэнты прымуць удзел у адукацыйнай праграме са студэнтамі з непрызнаных «ЛНР» і «ДНР». Падзея адбудзецца ў Пскове і збярэ студэнтаў 3-4 курсаў з Арменіі, Казахстану, Узбекістану, Таджыкістану, Кыргызстану і Сірыі.

«Летні ўніверсітэт 2022». Скрыншот: su2022.pskgu.ru

Здзіўляе, што сярод краін-удзельніц пазначаны непрызнаныя «ЛНР» і «ДНР», якія знаходзяцца на акупаваных украінскіх тэрыторыях. Раней беларускае Міністэрства адукацыі імкнулася пазбегнуць падобных афіцыйных мерапрыемстваў з-за страху рэпутацыйных стратаў.

Гаворка ідзе пра праект «Летні ўніверсітэт». Міжнародны праект упершыню адбыўся ў 2021 годзе ў Пскове. Яго галоўная ідэя ў абмене досведам, ведамі і наладжваннем кантактаў паміж студэнтамі з розных краін.

«Летні ўніверсітэт 2022». Скрыншот: su2022.pskgu.ru

Арганізатары праекту паведамляюць на ўласным сайце, што збіраюцца пазнаёміць замежную моладзь з «патэнцыялам расейскай адукацыі». Студэнты будуць мець магчымасць падзяліцца досведам у 19 накірунках. У тым ліку ў сферы ІТ і «пытаннях спадчыны беларуска-расейскага памежжа».

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў