Лукашэнка анансаваў палёты ў Крым праз Расею


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея прапрацуюць пытанне аб адкрыцці рэйсаў у Крым, і дадаў, што асабіста папрасіў аб гэтым Пуціна.

Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падчас перамоваў. Сочы, Расея, 28 траўня 2021 года.
Фота: president.gov.by

Раней у Крым можна было трапіць праз Украіну, аднак пасля таго, як краіна закрыла сваю паветраную прастору, а Беларусь – наземныя мяжы, адзіным варыянтам трапіць у Крым застаецца шлях праз Расею.

«У нас ёсць свой санаторый у Крыме, у Місхоры, куды людзі заўсёды ездзілі, лёталі. Каб не абвастраць адносіны, мы праз Украіну – хто на цягніку, хто на аўтамабілі, хто на самалёце. Зараз закрылі неба. Я Пуціну сказаў: «Ты падумай, як нам трапіць у Крым», – сказаў Лукашэнка.

«Пры жаданні паляцець у Крым – мне як сёння? Толькі праз Расею. Таму мне давядзецца прэзідэнта Пуціна папрасіць, каб ён неяк мяне адвёз у Крым», – дадаў Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў, што «не перажывае» з гэтай нагоды: «Яны зладзілі гэтую каніцель, гэтую правакацыю. Таму з мяне ўжо нічога не возьмеш, як і з астатніх беларусаў».

Раней кіраўнік «Белавія» Ігар Чаргінец заявіў, што пакуль у Крым авіярэйсаў чакаць не варта.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў