ЕЗ рыхтуе санкцыі супраць «Белавіі» і вышэйшых службовых асобаў беларускай авіяцыі


Еўрапейскі звяз рыхтуе санкцыі супраць нацыянальнай авіякампаніі Беларусі і каля дзясятка вышэйшых службовых асобаў беларускай авіяцыі, перадае Reuters са спасылкай на трох дыпламатаў.

Паведамляецца, што гэта стане часовай мерай да эканамічных санкцый, якія будуць уведзены пасля вымушанай пасадкі пасажырскага самалёта Ryanair у Менску. Ўзгадніць іх павінны да 21 чэрвеня, заявілі дыпламаты.

«Усе дзяржавы Еўрапейскага звязу згодныя з гэтым падыходам», – сказаў адзін дыпламат. Другі дыпламат адзначыў, што для Лукашэнкі гэта будзе «выразным сігналам аб тым, што яго дзеянні небяспечныя і непрымальныя».

Пакуль санкцыі ўсё яшчэ абмяркоўваюцца, паслы ЕЗ ужо ў пятніцу могуць папярэдне ўхваліць забарону на пралёты і пасадку на тэрыторыі Еўразвязу беларускіх авіякампаній, што дазволіць еўрапейскім міністрам афіцыйна падпісаць іх пазней у гэтым месяцы.

Таксама, у «чорны спіс» могуць трапіць чыноўнікі з Мінабароны, Мінтранса і некаторыя кіраўнікі Нацыянальнага аэрапорту Менск.

Hавiны
NATO абмежавала беларускім дыпламатам доступ да сваёй штаб-кватэры
2021.05.31 18:39

Вялікая Брытанія, якая больш не ўваходзіць у ЕЗ, ужо прыпыніла дзеянне паветранага дазволу для беларускага нацыянальнага перавозчыка «Белавія». Чакаецца, што Еўразвяз зробіць тое ж самае, заявілі дыпламаты.

Інтэрв’ю
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: Захад павінен адказаць мовай, якую Лукашэнка здольны зразумець
2021.05.30 22:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў