Вайна ва Украіне. Падсумоўваем падзеі шостага дня


«Белсат» падводзіць вынікі шостага дня поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі аўторка, 1 сакавіка, чытайце ў нашым аглядзе.

Мясцовыя жыхары плятуць маскіровачныя сеткі для вайскоўцаў. Ужгарад, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: СГ / Белсат

Ва Украіне

Расейскія войскі працягваюць абстрэльваць Кіеў з артылерыі. Паведамляецца пра два выбухі блізу тэлевежы. У выніку пашкоджанае апаратнае забеспячэнне вяшчальніка на ТБ, назіраліся часовыя праблемы з тэлетрансляцыяй.

Цэнтральную плошчу Харкава накрыў авіяўдар. Вядома, што не менш за 10 чалавек загінула, больш за 20 атрымалі раненні. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «гэта тэрор супраць гораду, тэрор супраць Харкава, тэрор супраць Украіны». Увечары абстрэлы гораду працягнуліся.

Фота
«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі
2022.03.01 20:48

Кіраўніца адміністрацыі Новабаварскага раёну Харкава Таццяна Цыбульнік паведаміла пра збіццё самалёта, які бамбаваў горад. Расейскі самалёт упаў у раёне рынку Лоск.

У Сумскай вобласці тэхніка расейцаў раздушыла аўта з мужчынам, які спрабаваў спыніць калону. Таксама ў вобласці адбыўся першыя абмен палоннымі паміж украінскім і расейскім войскам. Абмянялі аднаго расейскага вайскоўца на пяць байцоў тэрытарыяльнай абароны Украіны.

Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

У Херсоне былі абстраляныя жылыя дамы.

Пад Адэсай абстралялі сяло Дачнае, быў пашкоджаны газавы трубаправод, загарэліся 9 будынкаў, адзін чалавек загінуў, ёсць параненыя.

Украінскія ўзброеныя сілы знішчылі тэхніку акупантаў на аэрадроме Бярдзянска, які раней быў захоплены.

У акупаваным расейскімі войскамі Куп’янску людзі выйшлі на пратэст і ўзнялі ўкраінскі сцяг.

Фота
Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны
2022.03.01 18:04

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна можа нанесці прэвентыўны ракетны ўдар у адказ па Беларусі.

У Расеі

1 сакавіка міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што расейская армія працягне спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне да дасягнення пастаўленых мэтаў. Паводле яго, удары наносяць высокадакладнай зброяй толькі па ваенных абʼектах і выключна высокадакладнай зброяй.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што не мае звестак аб стратах Узброеных сіл РФ падчас ваеннай аперацыі на Украіне.

У сеціва выклалі імёны 120000 расейцаў, якія ваююць ва Украіне.

Мясцовыя жыхары плятуць маскіровачныя сеткі для вайскоўцаў. Ужгарад, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: СГ / Белсат

«Эхо Москвы» адключылі ад эфіру. Раней Генпракуратура Расеі прыстрашыла радыёстанцыю за «ілжывыя звесткі ў дачыненні да расейскіх войскаў ва Украіне».

У Беларусі

Другі раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй можа адбыцца ўжо 2 сакавіка. Раней паведамлялася, што гэта можа адбыцца на беларуска-польскай мяжы.

Лукашэнка склікаў пашыраны склад Савету бяспекі і заявіў, што ў Беларусі прыведзеныя да гатоўнасці СПА, каб «не дапускаць удараў па спіну расейскім войскам».

Уначы 1 сакавіка на чыгуначным прыпынку Сінява (каля станцыі Стоўбцы) адбылася дыверсія. У выніку яе быў знішчаная шафа СЦБ (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі).

У cвеце

Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю пра наданне Украіне статуса краіны-кандыдаткі на ўступ да Еўразвязу. Заяўка Украіны на членства ў ЕЗ была зарэгістраваная. Зараз пачынаецца працэдура яе разгляду.

Уцекачы чакаюць эвакуацыйны цягнік у Чэхію, Горад Чоп у Закарпацкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: СГ / Белсат

Жазэп Барэль, галоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі, падзякаваў беларусам, якія выходзяць на акцыі пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.

Падчас выступу міністра замежных справаў РФ Лаўрова на канферэнцыі ААН па раззбраенні ўсе прадстаўнікі краінаў Еўразвязу ўсталі і пакінулі залу.

Улады Грузіі не выпусцілі з аэрапорту ўкраінскі самалёт, які мусіў даставіць ва Украіну 60 грузінскіх добраахвотнікаў. У адказ Уладзімір Зяленскі тэрмінова выклікаў грузінскага пасла.

Канада адмовілася ад закупак расейскай нафты. Гэта першая з краін Захаду, якая пайшла на такі крок. Раней яна таксама далучылася да санкцый краін G7, уведзеных супраць Расеі праз напад на Украіну.

Балгарыя звольніла міністра абароны Стэфана Янева, вядомага сваімі сімпатыямі да Расеі.

Уцекачы чакаюць эвакуацыйны цягнік у Чэхію, Горад Чоп у Закарпацкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: СГ / Белсат

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Болсанару заявіў, што краіна створыць «гуманітарны пашпарт» для прыёму ўкраінскіх бежанцаў.

General Motors і Volkswagen прыпынілі пастаўкі машын у Расею. Walt Disney Company больш не будзе паказваць свае фільмы ў Расеі.

Інтэрв’ю
«Да 75 % насельніцтва Расеі падтрымлівае». Палітолаг Андрэй Суздальцаў пра стаўленне расейцаў да вайны
2022.03.01 15:28

Вайна Расеі супраць Украіны ідзе з 24 лютага . Сёння, 1 сакавіка, на шосты дзень вайны, расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю.

На фоне вайны Украіна афіцыйна атрымала статус краіны – кандыдаткі ў Еўрапейскі Звяз.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне.

Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

Чытайце таксама:

Вайна ва Украіне: куды ўцякаць і дзе ратавацца?

Як дапамагчы сабе і дзецям, калі вельмі страшна? Парады псіхатэрапеўта

Калектыўная адказнасць: ці мусяць беларусы адчуваць віну і сорам перад украінцамі?

«Ужо ўсе слёзы выплакала». Як працуе цэнтр дапамогі ўкраінцам у цэнтры Варшавы

ВК belsat.eu

Стужка навінаў