Віктара Лукашэнку звольнілі з пасады ў званні генерал-маёра запасу


1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні спецыяльных і вайсковых званняў. Сярод іншага, званне генерал-маёра запасу прысвоена Віктару Лукашэнку.

Віктар Лукашэнка з 1 сакавіка стаў генерал-маёрам запасу. Сёння таксама стала вядома, што яшчэ 26 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб вызваленні старэйшага сына з пасады памочніка прэзідэнта ў справе нацыянальнай бяспекі «ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду». Такой пасадай стала абранне Віктара Лукашэнкі кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Чарговае вайсковае званне атрымалі Уладзімір Купрыянюк, Раман Подлінеў, Мікалай Карпянкоў, Дзмітрый Шахраеў, Андрэй Паўлючэнка. Яны сталі генерал-маёрамі. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоенае палкоўніку міліцыі Генадзю Казакевічу.

Сілавікі, якіх адзначыў Лукашэнка, прымалі непасрэдны ўдзел у гвалце над мірнымі грамадзянамі падчас акцыяў пратэсту.

Аб’ектыў
Лукашэнка замест Лукашэнкі
2021.02.26 22:13

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў