Цэны на харчы і лекі могуць зменшыцца. Раней іх забаранілі падымаць


Старшыня Камітэту дзяржкантролю Васіль Герасімаў заявіў, што ягонае ведамства маніторыць цэны на спажывецкія тавары і лекі. Гэта даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ОТН.

Большасць коштаў зніжаецца, сцвярджае Васіль Герасімаў. Гэта, нібыта, адбылося яшчэ да таго, як урад забараніў павялічваць цэны на сацыяльна значныя тавары і лекі.

«Але на гэтым мы не спыняемся. Па некалькі разоў на тыдзень створаныя групы манітораць аптэчную сетку, каб мы валодалі інфармацыяй з месцаў пра тое, што ў нас у канкрэтнай аптэцы. Паводле вынікаў гэтых маніторынгаў будуць прынятыя дадатковыя захады для зніжэння цэнаў», – заявіў Герасімаў.

Раней Савет Міністраў забараніў падымаць цэны на сацыяльна значныя тавары і лекі да 28 лютага. З 1 сакавіка павелічэнне магчымае, але не больш як на 0,2 % у параўнанні з апошнім днём папярэдняга месяца.

Hавiны
Урад забараніў падымаць кошты на некаторыя харчы і лекі
2021.02.24 08:49

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў