Журналіста Аляксандра Няўзорава завочна прысудзілі да 8 гадоў за «фэйкі» пра армію Расеі


Суд у Маскве прызначыў Аляксандру Няўзораву 8 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў распаўсюдзе «фэйкаў» пра армію. Яму таксама забаранілі 4 гады адміністраваць інтэрнэт-рэсурсы, піша выданне «Медиазона». Журналіст цяпер не ў Расеі.

Журналіст Аляксандр Няўзораў.
Фота: Аляксандр Няўзораў / YouTube

Басманны раённы суд Масквы прызнаў журналіста Аляксандра Няўзорава вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» пра армію. Нагодаю сталі ягоныя публікацыі пра Бучу і Марыупаль. Суд пагадзіўся з версіяй следства пра тое, што журналіст дзейнічаў паводле матываў палітычнай варожасці, і прыгаварыў яго да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Пра крымінальную справу супраць Няўзорава стала вядома ў сакавіку 2022 года. Журналіста абвесцілі ў вышук і завочна арыштавалі.

Ён з’ехаў з Расеі тады ж, у сакавіку. У чэрвені прэзідэнт Уладзімір Зяленскі надаў Аляксандру Няўзораву і ягонай жонцы Лідзіі грамадзянства Украіны.

Раней у Расеі паводле гэтага ж артыкулу аб «фэйках» пра армію да 8,5 года калоніі прысудзілі апазіцыйнага палітыка Іллю Яшына за стрым пра забойствы ў Бучы.

Hавiны
Няўзораў: У мяне ёсць планы паехаць у Кіеў, мне там ёсць з кім абняцца
2022.06.03 21:52

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў