Следчы камітэт Расеі завёў на расейскага журналіста Аляксандра Няўзорава крымінальную справу аб «ваенных фэйках» з-за публікацыі аб абстрэле радзільнага дома ў Марыупалі.
У сваіх відэа Няўзораў выступае супраць вайны ва Украіне і праводзіць прамыя эфіры.
Па версіі следства, 9 сакавіка журналіст апублікаваў у Instagram і YouTube «загадзя ілжывую інфармацыю аб наўмысным абстрэле» расейскім войскам радзільнага дома ў Марыупалі.
«Публікацыі суправаджаліся несапраўднымі фатаграфіямі пацярпелых ад абстрэлу мірных грамадзян. Крыніцамі распаўсюджвання гэтых малюнкаў з’яўляюцца ўкраінскія СМІ. Міністэрствам абароны Расейскай Федэрацыі афіцыйна абвешчана аб ілжывасці названых звестак», – сказана ў паведамленні СК.
Па словах Следчага камітэту, у дзеяннях Няўзорава ёсць «прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 207.3 КК РФ («Публічнае распаўсюджванне пад выглядам дакладных паведамленняў загадзя ілжывай інфармацыі аб дзеяннях Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі»).
У адказ на гэта Няўзораў у сваім тэлеграм-канале перапосціў навіну аб узбуджэнні крымінальнай справы, але ніяк яе не пракаментаваў.
Дзе цяпер знаходзіцца Няўзораў, невядома.
Да гэтага часу вядома па меншай меры аб сямі крымінальных справах, узбуджаных па гэтым новым артыкуле КК, прынятай пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну.
АД belsat.eu