Суд Рэчыцкага раёну другі раз асудзіў Людмілу Хлусевіч, хворую на анкалогію: ёй прысудзілі «хатнюю хімію», паведамляюць праваабаронцы.
65-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у «абразе супрацоўніка міліцыі» за каментар пад фотаздымкам міліцыянта ў «Аднакласніках» па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Марына Кацуба, якая судзіла жанчыну і ў першы раз, вынесла вердыкт: 2 гады «хатняй хіміі» і 500 рублёў кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту, хоць ён прасіў 1000 рублёў.
Раней Людміле Хлусевіч ужо прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» па аналагічным крымінальным артыкуле.
Пенсіянерка мае праблемы са здароўем, а падчас першага судовага працэсу яна была ў такім адчаі, што нават напісала перадсмяротную запіску.
АД, belsat.eu