Міністр аховы здароўя дазволіў студэнтам-медыкам выпісваць бюлетэні


Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч дазволіў студэнтам 6-га курсу медычных універсітэтаў, якія былі прыцягнутыя да працы ў лякарнях і паліклініках, выпісваць лісткі непрацаздольнасці хворым. Гэта вынікае з загаду № 113, які Піневіч падпісаў 1 лютага.

Автомобиль скорой помощи, неотложка
Фота мае ілюстрацыйны характар. Машына хуткай дапамогі. Менская вобласць, Беларусь. 25 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле загаду, студэнтам-шасцікурснікам, прыцягнутым да надання медычнай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных умовах, дазволена праводзіць экспертызу часовай непрацаздольнасці.

Пры гэтым яны маюць кіравацца інструкцыяй аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, зацверджанай пастановаю № 104 Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2014 года.

Hавiны
Пятая хваля каронавіруса ў Горадні: масавыя захворванні на прадпрыемствах і чэргі ў паліклініках
2022.01.31 14:43

Начальнікі галоўных упраўленняў у справе аховы здароўя аблвыканкамаў і старшыня Камітэту аховы здароўя Менскага гарвыканкаму мусяць правесці са студэнтамі ўводны інструктаж з праверкай ведаў у пытаннях экспертызы часовай непрацаздольнасці, афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак пра часовую непрацаздольнасць.

Нагадаем, што 31 студзеня падпісалі загад № 108, які дазваляе дактарам ставіць дыягназ «інфекцыя COVID-19» без тэставання.

Hавiны
Медыкам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без тэставання
2022.02.01 10:49

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў