Медыкам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без тэставання


Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь дазволіла дактарам ставіць дыягназ «інфекцыя COVID-19» без абавязковага ПЛР-тэставання або антыген-тэставання на амбулаторным этапе. Падставаю паставіць дыягназ будзе наяўнасць клінічных або рэнтгена-тамаграфічных звестак, паведамляе ведамства.

Загад № 108, які дазваляе ставіць дыягназ «інфекцыя COVID-19» без тэставання, падпісалі 31 студзеня. Выключэннямі будуць выпадкі, калі патрабуецца шпіталізацыя пацыента ў стацыянар.

«Гэтая норма прынятая дзеля зніжэння рызыкі заражэння вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку інфекцыяй COVID-19 пры наведванні амбулаторна-паліклінічных арганізацыяў», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

У ведамстве паведамляюць, што, паводле даследаванняў беларускіх эпідэміёлагаў, цяпер пераважае вірус SARS-CoV-2.

Hавiны
Якая сітуацыя са штамам о-мікрон у Беларусі? Спыталі ў інфекцыяніста
2022.01.31 07:30

Як сцвярджаюць беларускія адмыслоўцы, вынік лабараторнага тэсту на COVID-19 ніяк не адбіваецца на лячэнні. Этыятропнага лекавання ад каронавіруснай інфекцыі няма.

«Калі захворванне працякае ў лёгкай форме, то пацыент на лячэнні ў хатніх умовах. Ён выконвае ўсе рэкамендацыі лекара, у тым ліку частае піццё, выкарыстанне парацэтамолу пры павышэнні тэмпературы і звычайнае сімптаматычнае лекаванне. Калі медычныя работнікі ўстанаўліваюць дыягназ «пнеўманія», то адпаведна яе і будуць лячыць», – тлумачаць у ведамстве.

30 студзеня ў Беларусі зафіксавалі новы антырэкорд у колькасці захварэлых на ковід за дзень – 2387 новых выпадкаў. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі.

Hавiны
Пятая хваля каронавіруса ў Горадні: масавыя захворванні на прадпрыемствах і чэргі ў паліклініках
2022.01.31 14:43

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў