Двух беларусаў, якія знаходзяцца ў СІЗА ў Расеі, прызналі палітвязнямі. Ім пагражае экстрадыцыя


Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў палітвязнямі беларусаў Яну Пінчук і Вадзіма Дубойскага, якія зараз знаходзяцца ў СІЗА ў Расеі.

Вадзім Дубойскі і Яна Пінчук. Калаж: Белсат

Вадзім Дубойскі ўжо 10 месяцаў утрымліваецца ў расейскім СІЗА па запыце беларускіх сілавікоў. 31-гадовы жыхар Берасця ўдзельнічаў у пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 11 жніўня 2020 года ён быў затрыманы. Па словах Дубойскага, яго трое сутак збівалі ў падвале і адпусцілі. 4 верасня 2020 года яго зноў затрымалі «за ўдзел у масавых беспарадках», але праз тыдзень выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Восенню 2020 года Вадзім Дубойскі з’ехаў у РФ. Следчы камітэт Беларусі абʼявіў яго ў вышук. 11 красавіка 2021 года Дубойскі быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА Белгарада. Знаходзячыся там, ён папрасіў прытулку ў РФ.

Генпракуратура РФ задаволіла запыт Беларусі аб экстрадыцыі, аднак Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадаваць Дубойскага, пакуль яго скарга на рашэнне Расеі аб экстрадыцыі не будзе разгледжана ў Страсбургу. Цяпер ён працягвае знаходзіцца ў расейскім СІЗА.

Артыкулы
Расея дэпартуе яшчэ аднаго ўцекача з Беларусі – берасцейца, які браў удзел у пратэстах
2021.09.24 10:02

У снежні мінулага году суд у Санкт-Пецярбургу працягнуў арышт 24-гадовай беларусцы Яне Пінчук да 30 красавіка. Віцяблянку затрымалі затрымалі 1 лістапада ў яе кватэры па запыце беларускіх уладаў, а 8 снежня Следчы камітэт Беларусі адправіў расейскім сілавікам дакументы на экстрадыцыю.

Па дадзеных Следчага камітэту, з верасня 2020 года па лістапад 2021 года Пінчук была адміністратарам трох каналаў у тэлеграме, у тым ліку прызнаных «экстрэмісцкімі». У Беларусі дзяўчыну абвінавачваюць па пяці крымінальных артыкулах.

З 2018 года яна жыве і працуе ў Расеі. Пасля арышту Пінчук папрасіла аб прадастаўленні статусу бежанца.

Hавiны
Яшчэ аднаго беларускага пратэстоўца, Дзмітрыя Падлобнікава, сабраліся экстрадаваць з Расеі
2021.12.29 10:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў