У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд


У першы дзень 2023 года пабіты тэмпературны рэкорд студзеня за ўвесь час назіранняў, піша выданне «Позірк». На захадзе Беларусі паветра прагрэлася да 14 градусаў. Раней самае цёплае надвор’е ў першым месяцы года было 22 студзеня 1993-га ў вёсцы Высокае Берасцейскай вобласці: +11,9 °С.

Цёплае надвор’е ў Беларусі ў першы дзень новага года. Менск, 1 студзеня 2023 года.
Фота: БелТА

Першы дзень 2023 года адзначыўся ў Беларусі тэмпературным рэкордам. На захадзе краіны сёння зафіксавана 12–14 градусаў вышэй за нуль. Дагэтуль у першым месяцы года самае цёплае надворʼе было 22 студзеня 1993-га ў вёсцы Высокае Берасцейскай вобласці. Тады тэрмометры паказалі ў паселішчы +11,9 °С.

Пры гэтым другі дзень запар месцамі ў Беларусі будзе дзьмуць парывісты вецер. Папярэджанне сіноптыкаў пра памаранчавы ўзровень небяспекі дзеяла сёння і будзе трываць да раніцы 2 студзеня.

«У паўночнай палове краіны ў шматлікіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 метраў на секунду», – гаворыцца ў паведамленні Белгідрамету.

Заўтра прагназуецца хмарнае з праясненнямі надворʼе, амаль паўсюль – дажджы. Уначы будзе ад нуля на поўначы да +8 °С на захадзе. Удзень – каля 9 градусаў цяпла, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах – да 12 градусаў.

Hавiны
Ці замерзне Еўропа на Новы год? Глядзім на мапу надвор’я
2022.12.31 17:51

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў