Памёр падлетак, які праваліўся пад лёд у Менску


Напярэдадні двое падлеткаў праваліліся пад лёд на Сляпянскай воднай сістэме. Іх шпіталізавалі. Сёння ў больніцы адзін хлопец памёр, паведамляе БелТА.

Рэанімацыя падлетка, які праваліўся пад лёд на Сляпянскай воднай сістэме. Менск, Беларусь. 31 снежня 2022 года.
Фота: МНС / Telegram

31 снежня ў Менску шпіталізавалі двух падлеткаў, што праваліліся пад лёд на Сляпянскай воднай сістэме. Гэта здарылася ля скрыжавання вуліцаў Ванеева і Райніса. Падлеткі былі за 10 метраў ад берага.

Месца на Сляпянскай воднай сістэме, дзе пад лёд праваліліся двое падлеткаў. Менск, Беларусь. 31 снежня 2022 года.
Фота: МНС / Telegram

Як паведамлялі ратавальнікі, у аднаго хлопца было пераахаладжэнне, другога выцягнулі без прытомнасці ў стане ўтаплення. Абодвух падлеткаў шпіталізавалі. Паводле інфармацыі БелТА, сёння адзін хлопец, якому было 17 гадоў, памёр у 4-й дзіцячай больніцы.

Hавiны
У Менску двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Серабранцы
2022.12.31 18:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў