Папулярны расейскі блогер напісаў твіт па-беларуску. Амбасада Беларусі запрасіла яго ў госці


Папулярны блогер Ілля Варламаў запосціў у «Twitter» фотаздымак з Беларусі з каментаром па-беларуску.

На фотаздымку Васіля Фядосенкі (зробленым для Reuters) – навальнічнае неба над вёскай Вацлавова на Ушаччыне.

«Шыкоўнае неба над Беларуссю. Шыкоўнае фота», – напісаў Ілля Варламаў.

Амбасада Беларусі ў Расеі перапосціла сабе ў «Twitter» гэты допіс, напісаўшы «Браво, Илья! Отличный снимок!», відаць, не разабраўшыся, што фота рабіў не блогер (у сваім пасце ён не падпісаў аўтарства).

У каментарах амбасада Беларусі запрасіла Іллю Варламава ў Беларусь.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў