Марш студэнтаў у Менску скончыўся: затрыманняў не было, рэктар не з’явіўся. Папляскалі і разышліся (ФОТА)


14:30. Як ахова не пускала журналістаў на тэрыторыю цэнтральнага кампуса БДУ.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbm9pb0oxNnBoQzAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_single_image image=”52435″ img_size=”large”][vc_column_text]

14:18 Студэнты затрымаліся каля метро, баяцца ўваходзіць, адна з дзяўчын папрасіла журналістаў не сыходзіць.

14:16 Удзельнікаў паменела. Людзі пачалі разыходзіцца. На Плошчы застаецца каля 50 студэнтаў, прыкладна столькі ж міліцыянтаў і асобаў у цывільным. Студэнты пляскалі, бо рэктар не з’явіўся.   14:05 На гэты час назіральнікі налічылі 90 ўдзельнікаў акцыі, 10 супрацоўнікаў СМІ і 30-35 – міліцыі, падае «Вясна».

    14:00 Арганізатары паабяцалі чакаць рэктара да 14:10. Калі той не з’явіцца, яны прапаноўваюць «пахлопаць і разысціся».   13:57 Два студэнты расклалі дыван ля ўваходу ў БДУ і крычаць «Рэктара на дыван!»

13:51 Галоўны корпус заблакаваны, студэнты рушылі ў кірунку хімфакаюрфака. Пратаколы склалі на актывіста Максіма Вінярскага, хлопца з плакатам і двух дзеўчын, якія адмовіліся. Іх спрабавалі затрымаць, але сябры ўвялі дзяўчат у бяспечнае месца.   

  13:50 Студэнты скандуюць «Рэктар, выходзь!». 13:40 Студэнты рушылі ў кірунку галоўнага ўваходу. Міліцыянты ў цывільным здамаюць на відэакамеры тое, што адбываецца. 13:33 ПІЛЬНА! Адбылася сутычка дэманстрантаў з ахоўнікамі ля ўваходу. Міліцыянты складаюць пратаколы. 13:29 Студэнты падыйшлі да БДУ, іх не пускаюць на тэрыторыю, спрабуюць праз іншы ўваход. 13:20 Марш распачаўся. Студэнты (каля 50 чалавек) пачалі рухацца ў бок дворыка БДУ.  

  13:13 У Міхайлаўскім скверы ўжо каля 40 студэнтаў.

13:10 Студэнтаў ужо каля 20. Марш пачынаецца, паведамляе суполка «Марш студэнтаў» у VK.com.

13:00 Студэнтаў ужо каля 15 асобаў. З’явіўся актывіст Павал Вінаградаў.

  12:50 З’явіліся першыя студэнты-пратэстоўцы. Агулам чалавек 6-7, сярод іх актывіст Максім Вінярскі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». 12:30 Па апошніх дадзеных, акцыя «Каханне і салідарнасць» распачнецца ў Міхайлаўскім скверы а 13:50 па беларускім часе. 12:00 У Міхайлаўскім скверы ўжо знаходзяцца міліцыянты ў цывільным. На месцы таксама назіральнікі і праваабаронцы.


У Менску праходзіць першы за 10 гадоў Марш студэнтаў. Акцыя пачалася ля будынку адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Навучэнцы пратэстуюць супраць пастановы адміністрацыі ўніверсітэту ўвесці з наступнага года аплаты за пераздачу іспытаў і залікаў, а таксама адпрацоўку пропускаў навучання. БДУ заставаўся апошняй навучальнай установай, дзе такую норму не ўводзілі. Нягледзячы на адкрыты шматлікі пратэст, кіраўніцтва, апрача ранейшага ціску, робіць усё новыя захады супраць студэнцкай ініцыятывы.

Сёння стала вядома, што запланаваная сустрэча з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам перанесеная праз «магчымыя правакацыі».

ДР, МЛ belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў