БДУ забараніў спектакль пра Браніслава Тарашкевіча


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”45446″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Упраўленне па справах культуры БДУ забараніла спектакль студэнцкага тэатру «На балконе» пра Браніслава Тарашкевіча. Творчы калектыў шукае для паказу новую сцэну.

Прэм’ера спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў» прайшла ў студэнцкім тэатры БДУ 14 лістапада, другі раз спектакль паказалі 16 лістапада. Наступныя паказы былі запланаваныя на 18, 20 і 23 лістапада, але ўпраўленне культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту іх адмяніла.

«Для нас гэта вельмі важная праца, вельмі сакральная і для мяне, і для маіх актораў, я ведаю. Шкада, што лёс спектаклю атрымаўся такім. Але спектакль пра Браніслава, і таму ён вытрымае ўсе правакацыі і выпрабаванні. Нам не назвалі канкрэтную прычыну забароны спектаклю. Дакладна магу сказаць, што ў пастаноўцы мы нікога ня крыўдзім і не абражаем», – тлумачыць рэжысёр пастаноўкі Эльдар Бякіраў.

Цяпер творчы калектыў шукае новую сцэну, каб паказаць спектакль.

«Арт-Сядзіба» заклікае праявіць салідарнасць з творчай групай, дапамагаючы прыцягнуць увагу да забароненага спектаклю.

«Я аддаў тэатру «На балконе» больш за 6 гадоў, удзельнічаў у шматлікіх спектаклях і дапамагаў у арганізацыі фэсту «Тэатральны куфар». А цяпер мяне адтуль проста выганяюць як непатрэбны і адпрацаваны матэр’ял», – кажа Аляксей Сапрыкін, які ў спектаклі грае Браніслава Тарашкевіча.

Браніслаў Тарашкевіч (1892 – 1938) – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменнік-перакладчык. У 1918 годзе падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». Праца лічыцца першай нармалізацыяй беларускага класічнага правапісу.

Прапануем вашай увазе фільм «Белсату» пра Браніслава Тарашкевіча з цыклу «Гісторыя пад знакам Пагоні».[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeWc5aG9Md1hYeWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu, паводле Artsiadziba.by

Стужка навінаў