Паліцыя паведаміла падрабязнасці забойства брата Кім Чэн Ына


Паводле паліцыі Малайзіі, смерць брата лідара КНДР наступіла ў выніку атручвання таксінам, што ўваходзіць у катэгорыю баявых атрутных рэчываў.

Згодна з папярэднім заключэннем, Кім Чон Нам быў атручаны хімікатам, вядомым як VX.

Да такой высновы эксперты прыйшлі, прааналізаваўшы рэчыва, што засталася на твары і вачах загінулага.

VX – гэта рэчыва, якое валодае моцным нервова-паралітычным дзеяннем. Яго называюць самым таксічным з усіх штучна-сінтэзаваных чалавекам.

Газ VX аднесены ААН да хімічнай зброі масавага паражэння. Згодна з наяўнай інфармацыяй, на дадзены момант запасамі валодае толькі абмежаваная колькасць краін, сярод якіх ЗША, Расея ды Сірыя.

Брат паўночнакарэйскага лідара памёр на мінулым тыдні, неўзабаве пасля таго як у аэрапорце Каала-Лумпура яму накінулі на галаву хустку, прасякнутую атрутным рэчывам.

У забойстве ўдзельнічалі дзве жанчыны. Адна адцягнула ўвагу Кім Чон Нама, а другая ў гэты час ззаду накінула яму на твар атручаную, хустку.

Двух жанчын (з пашпартамі Інданезіі і Вʼетнаму) следчыя затрымалі адразу. У паліцыі паведамілі таксама пра затрыманне 46-гадовага жыхара Паўночнай Карэі па імені Ры Чон Чхоль.

Сярод падазраваных таксама паўночнакарэйскі дыпламат і супрацоўнік авіякампаніі з КНДР.

Акрамя таго, у вышук абвешчаныя чацвёра мужчынаў, якіх падазраюць у датычнасці да гэтага забойства, аднак яны, верагодна, ужо пакінулі Малайзію.

Улады Малайзіі не сцвярджаюць, што КНДР ажыццявіла гэта забойства, аднак, паводле іх словаў, за ім дакладна стаяць грамадзяне Паўночнай Карэі.

КНДР спачатку выказала абурэнне тым, што цела загінулага не выдалі яе амбасадзе ў Малайзіі. Пазней дадзеныя аб гвалтоўнай смерці Кім Чон Нама і аб датычнасці Паўночнай Карэі да яго гібелі былі падвергнутыя ў заяве афіцыйнага Пхеньяна рэзкай крытыцы і названыя «дзікімі чуткамі».

Глядзіце таксама:

  • Паўднёвая Карэя плануе запусціць сваю балістычную ракету ў адказ на агрэсію КНДР

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian

Стужка навінаў