Турчын перамог Лукашэнку. Так, менавіта так. Памятаеце вялікае «Цэны, стаяць!» у кастрычніку 2022-га? Не можаце не памятаць, занадта ж гучна гэта было. Дый тыя 600+ прадпрыемстваў, што трапілі пад адміністратыўныя, а месцамі і крымінальныя справы, выкрасліць з гісторыі эканамічных вар'яцтваў цяперашніх «кіраўнікоў» немагчыма.