Шуфлядка

№ 21 адвэнт-календара «Белсату» – палітык Павел Латушка

Павел Латушка. Фота: Белсат
Павел Латушка. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавінкі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату». Глядзіце святочную анкету і трымайце добры настрой ужо зараз!

Нагадваем, кожнага з іх чакае тузін традыцыйных пытанняў і адно пытанне-неспадзяванка. Кім бы хацелі апрануцца на святы нашыя госці? Што за песня часцей за ўсё грала ў іхных слухаўках і якая іхная галоўная мара?

У акенцы № 21 святочнага календара «Белсату» наш чарговы герой – былы пасол, міністр культуры Беларусі і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Павел Латушка.

У 2020 годзе Павел Латушка падтрымаў страйк артыстаў Купалаўскага і ўдзельнічаў у пратэстах супраць сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі. Пасля таго як улады звольнілі яго з пасады дырэктара тэатру, за ім сышла большасць актораў і рэжысёраў (цяпер гэта «Вольныя купалаўцы»). З 2020 года палітык жыве ў Польшчы і кіруе Народным антыкрызісным упраўленнем (НАУ), а таксама выступае намеснікам кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі.

13 адказаў Паўла Латушкі глядзіце ніжэй.

Анкета Паўла Латушкі для адвэнт-календара. Фота: Белсат
Анкета Паўла Латушкі для адвэнт-календара. Фота: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага года для вас: Упершыню ў гісторыі беларуская сітуацыя разглядаецца ў рамках афіцыйнай працэдуры Офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда

2. Апішыце гэты год адным словам: Спрынтамарафон

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Пракурорам МУС :)

4. Самы шчаслівы момант 2024 года: Кожны раз, калі атрымліваеш лісты ўдзячнасці ад беларусаў, якія застаюцца ўнутры краіны, за тое, што мы не спыняемся і працягваем барацьбу, а таксама ад прадстаўнікоў дыяспары, калі можаш ім у нечым дапамагчы. Гэта надае новыя сілы і веру ў тое, што мы робім

5. А галоўны фэйл? Лукашэнка яшчэ не за кратамі, але мы працуем над гэтым

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Я пад уражаннем: да гэтай пары не магу прыйсці ў сябе пасля праслухоўвання песні новага міністра культуры* :). А калі сур'ёзна, мяне асабліва ўражвала і працягвае ўражваць заўсёды песня «Малітва» / «Пагоня» Мулявіна на верш Янкі Купалы

7. З кім з беларусаў вы хацелі б пазнаёміцца? З Фрыдманам*

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Малітва» / «Пагоня» (Уладзімір Мулявін)

9. Хто з беларусаў стаўся для вас асабістым адкрыццём года? Кожны і кожная ў нашай камандзе НАУ

10. Ваш любімы калядны фільм: «Лісты да М.» рэжысёра Міці Акорна

11. Як вы любіце адпачываць? На жаль, забыў як

12. Вашая мара на наступны год: Пакуль не здзейсніцца, будзе тая ж самая – вярнуцца ў Вольную Беларусь

13. Што б вы пажадалі беларусам у новым годзе? Не губляйце веры ў сябе. Я веру – мы зможам

* У верасні літоўскі ўрад перадаў пракурору Міжнароднага крымінальнага суда сабраныя НАУ матэрыялы, якія тычацца злачынстваў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці ў дачыненні беларусаў.

* Новым міністрам культуры Беларусі ў снежні 2024 года прызначылі 43-гадовага актора Руслана Чарнецкага, які адразу выпусціў кліп «Я – белорус».

* Аляксандр Фрыдман – беларускі публіцыст і доктар навук, выкладае найноўшую гісторыю і гісторыю краінаў Усходняй Еўропы ў Дусэльдорфе (Нямеччына).

Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакаюць новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10