Gistoryi

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна – пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага

Выкладчыца і былая палітзняволеная Наталля Дуліна. Адпрацавала 29 гадоў у Менскім лінгвістычным універсітэце, была дацэнтам кафедры італьянскай мовы. Была ў зняволенні з кастрычніка 2022 года. 21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызваленая і прымусова вывезеная разам з іншымі палітвязнямі ў Літву. Вільня, Літва. 22 кастрычніка 2025 года. Фота: Белсат

Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталля Дуліна прайшла арышты, звальненне, суд і калонію. У чэрвені 2025 года яе разам з групай палітвязняў гвалтоўна вывезлі з Беларусі ў Літву. У інтэрвʼю «Белсату» Дуліна распавядае пра закрыты працэс і адмову ад прашэння аб памілаванні, пра прынцып «не вер, не бойся, не прасі», пра жыццё пасля вызвалення і пра сваю мару.