Naviny

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала чэшскую прэмію «Гісторыі беззаконня»

Крысціна Шыянок і Паліна Шарэнда-Панасюк
Дырэктарка Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк падчас уручэння прэміі «Гісторыі беззаконня» 4 лістапада ў Празе. Фота: Крысціна Шыянок / Facebook

Былая палітзняволеная беларуска Паліна Шарэнда-Панасюк 4 лістапада ў Празе атрымала прэмію «Гісторыі беззаконня», якая ўручаецца асобам, што актыўна супраціўляліся рэжыму, займалі мужную пазіцыю і заслугоўваюць за гэта павагу, паведаміла ў Фэйсбуку дырэктарка Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.