навіны

Арандатарам са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску абяцаюць месцы ў іншых цэнтрах

Фасад гандлёвага цэнтру пасля пажару. Фота: БелТА
Фасад гандлёвага цэнтру пасля пажару. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

З нагоды пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» заведзеная крымінальная справа, вакол будынка ўсталяваны кругласутачны нагляд, а арандатарам абяцаюць часовыя месцы ў іншых ТЦ. Сабралі, што вядома на цяперашні час аб пажары.

Па факце пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску, які адбыўся 13 снежня, заведзеная крымінальная справа, паводле ч. 2 арт. 304 КК РБ («Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці ўрон у буйным памеры»).  

Зараз у гандлёвым цэнтры працуюь следчыя. Супрацоўнікі аховы правапарадку ўсталявалі кругласутачны нагляд за будынкам і ўсёй маёмасцю «Беларусі», у сувязі з чым на тэрыторыю цэнтра закрыты доступ для ўсіх цывільных асобаў.

У той жа час уладальнік гандлёвага цэнтру Віктар Вялюга заявіў, што некаторым арандатарам будзе дадзеная магчымасць працягнуць працу ў іншых гандлёвых цэнтрах. 

,,

«Здарылася вялікая бяда, адбылося ўзгаранне, прычыну будзе вызначаць ужо следства. Усе арандатары павінны супакоіцца, мы зробім усё неабходнае, каб людзі не засталіся без магчымасці працаваць. Камусьці будуць прадстаўлены ў хуткім часе месцы ў іншых гандлёвых цэнтрах», – цытуе словы Віктара Вялюгі «БелТА». 


Так гандлёвы цэнтр абгарэў знутры. Фота: БелТА
Так гандлёвы цэнтр абгарэў знутры. Фота: БелТА
Пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь». Фота: vitvesti.by

«Беларусь» у агні. У Віцебску патушылі моцны пажар у гандлёвым цэнтры

навіны

Акрамя таго, уладальнік ГЦ «Беларусь» сказаў, што пасля таго, як у будынку будзе зроблены рамонт, усе арандатары змогуць вярнуцца на свае працоўныя месцы. Вялюга таксама адзначыў, што адміністрацыя гандлёвага цэнтру будзе «нейкім чынам рашаць» пытанне кампенсацыі матэрыяльных каштоўнасцяў – магчыма, гэта будзе ў фармаце прадастаўлення памяшканняў без арэнднай аплаты. 

Нагадаем, што 13 снежня ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» адбыўся пажар, на тушэнне якога спатрэбілася больш за пяць гадзін. Тушэнне пажару ўскладнялася наяўнасцю вялікай колькасці драўляных канструкцыяў і пластыку. 

З гандлёвага цэнтру былі эвакуяваныя больш за 200 чалавек, работнікі МНС пры дапамозе вышыннай тэхнікі выратавалі 6 чалавек і 4 вывелі з памяшканняў пры дапамозе масак. Плошча пажару склала 2000 квадратных метраў. Падчас ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі пацярпелі два работнікі МНС. Усяго медыцынская дапамога спатрэбілася 15 пацярпелым, дзевяць з іх былі накіраваныя ў лякарні на машынах хуткай дапамогі. Гаспіталізаваныя агулам 12 пацярпелых. 

Таксама паведамляецца, што сярод пацярпелых – двое дзяцей. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10