Naviny

Беларусы былі вызваленыя з працоўнага рабства ў Іспаніі

Цэх па нелегальнай вытворчасці цыгарэт, дзе працавалі ў тым ліку і беларусы. Фота: скрыншот з відэа / okdiario.com
Цэх па нелегальнай вытворчасці цыгарэт, дзе працавалі ў тым ліку і беларусы. Фота: скрыншот з відэа / okdiario.com

У Іспаніі праваахоўнікі правялі буйную аперацыю супраць міжнароднай злачыннай сеткі, якая займалася незаконнай вытворчасцю і распаўсюдам цыгарэт. У выніку 18 чалавек былі вызваленыя з працоўнага рабства, сярод іх – беларусы.